Тэрыторыю “Мастоўдрэва” прыбяруць супрацоўнікі МНС і валанцёры
Абследванні зрабілі пракуратура, санітарныя службы, МНС, Дзяржбуднагляд, Камітэт дзяржкантролю ды іншыя службы. Кожная выказала свае прэтэнзіі.
ААТ “Мастоўдрэў” даручылі ў сціслы тэрмін прывесці ў парадак тэрыторыю прадпрыемства.
З-за таго, што ўласных працоўных нехапае (на прадпрыемстве 175 вакансій), на працы па ўпарадкаванні тэрыторыі вырашылі прыцягнуць сілы МНС і звярнуцца па дапамогу да валанцёраў.
У першую чаргу ад смецця (у тым ліку будаўнічага) ачысцяць кавалак тэрыторыі, якая прылягае да берага Нёмана.
“Мастоўдрэў” на сёння спазняецца з мантажом тэхналагічнага абсталявання, за працоўнымі дзесяткаў арганізацый, што занятыя ў мадэрнізцыі прадпрыемства, на думку камісіі, няма патрэбнага нагляду.
На наступным тыдні прадпрыемства наведае старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон і рэспубліканская міжведамасная група.
Паводле http://belta.by
Здымак http://www.kgk.gov.by