Па выніках праверкі “Мастоўдрэва” распачатая крымінальная справа
Кантракт падпісаны яшчэ ў 2004 годзе.
Камерцыйная структура абавязалася спраектаваць, паставіць і ўсталяваць паравы кацёл і турбіну супрацьціску з камплектам неабходнага абсталявання.
Працы былі выкананыя і “Мастоўдрэў” выплаціў за паслугі больш за 10 мільярдаў рублёў.
Але выявілася, што міні-ТЭЦ не адпавядае неабходным тэхнічным характарыстыкам, мае мноства недапрацовак, з-за якіх неаднойчы спынялася.Пры гэтым выкіды дымавых газаў і іншых прадуктаў у атмасферу перавышае норму больш чым у 2 разы. Гэта стварае пагрозу належнаму цеплазабеспячэнню раённага цэнтра ў ацяпляльны сезон і негатыўна адбіваецца на экалагічнай сітуацыі ў Мастах.
З-за таго, што дагэтуль абсталяванне не забяспечвае дасягненне праектнай магутнасці, прадпрыемства церпіць штомесячныя страты.
Выдаткі замоўніка на рамонт міні-ТЭЦ у перыяд з скавіка 2008 да чэрвеня 2012 года перавысілі 200 мільёнаў рублёў.
Крымінальная справа распачатая пракурорам Гродзенскай вобласці Віктарам Марозавым і накіраваная ў следчы камітэт.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://energoeffekt.gov.by