“Нёман” у сябе дома разграміў “Віцебск” з лікам 9:3

|

У складзе пераможцаў хет-трык на свой рахунак запісаў Андрэй Макроў. Нагадаем, нападнік зусім нядаўна вярнуўся ў склад гарадзенцаў. Дублем адзначыўся Сяргей Маляўка, таксама шайбамі адзначыліся Яўген Лісавец, Аляксандр Паўлавіч, Анатоль Пратасеня і Іван Усенка. У “Вiцебска” дублем адзначыўся Лагуноў і адной шайбай – Рылькоў.

 

“Нёман” – “Віцебск” – 9:3 (1:2, 4:0, 4:1)


Шайбы закінулі:

1:0 – Андрэй Макроў (большасць) (Аляксандр Паўлавіч, Аляксандр Усенка ) 5:03

1:1 – Сяргей Рылькоў (без перадач) 5:24

1:2 – Арцём Лагуноў (большасць) (Аляксандр Фамін, Мікіта Ядроец ) 0:23

2:2 – Андрэй Макроў (Аляксандр Паўловіч) 24:09

3:2 – Аляксандр Паўлавіч (Яўген Лісавец, Андрэй Макроў) 29:23

4:2 – Сяргей Маляўка (Ягор Сцяпанаў, Аляксандр Маляўка ) 35:56

5:2 – Яўген Лісавец (Андрэй Макроў, Андрэй Коршунаў ) 37:58

5:3 – Арцём Лагуноў (без перадач) 42:58

6:3 – Сяргей Маляўка (большасць) (Аляксандр Маляўка, Ягор Сцяпанаў) 46:31

7:3 – Іван Усенка (большасць 2) (Яраслаў Масленікаў, Аляксандр Паўловіч) 48:21

8:3 – Анатоль Пратасеня (Яраслаў Масленікаў, Ян Шаляпнёў ) 50:30

9:3 – Андрэй Макроў (Аляксандр Паўловіч) 59:55

 

Гэтак жа варта адзначыць, што ў матчы з “Віцебскам” адбылася масавая бойка з удзельнікамі абедзвюх каманд (глядзі відэа).

 

Пасля матчу Дзмітрый Краўчанка:

 

align=”left” alt=”Дзмітрый Краўчанка” >“Гульня атрымалася, рэалізавалі моманты. Маглі выйграць і больш значна, але колькі забілі, столькі забілі. Хачу падзякаваць заўзятарам за падтрымку, якая адчуваецца на працягу ўсяго сезону, яна нам дапамагае. Вельмі было прыемна паглядзець відэаролік. Будзем імкнуцца праявіць сябе на Кантынентальным Кубку.

Чаму здымалі брамніка па ходзе гульні? Адпрацоўвалі моманты, якія могуць узмацніць нашу гульню. Гэта эксперымент, калі ёсць магчымасць нешта паспрабаваць, то чаму не. Пастаянна стараемся нешта ўкараняць”.

 

Гэтак жа варта адзначыць зусім нядаўняе выказванне галоўнага трэнера пра Сямёна Шапіру:

Сямён Шапіра сышоў на іншую пасаду. Ці не баюся, што сітуацыя для “Нёмана” зменіцца не ў лепшы бок?  Я ўсяго толькі трэнер. У нас ёсць клуб, а значыць – калектыў . Тое, што была падтрымка Сямёна Барысавіча – усе ведаюць, таму дзякуй яму. Акрамя хакея ён дапамагаў усяму спорту, таму, я думаю, што ўвесь гарадзенскі спорт удзячны яму за падтрымку”, – цытуе Краўчанку goals.by.

 

22 лicтапада гарадзенскi “Нёман будзе ўдзельнічаць у Кантынетальным кубку ў Даніі, дзе каманда Дзмітрыя Краўчанкі будзе прадстаўляць Беларусь. Каб падтрымаць каманду заўзятары знялі такі ролік (у ім выступіў таксама Пётр Фабуш):