Гродзенскім студэнтам-сіротам дапамагае жыць італьянскі дабрачынны фонд

|

Дабрачынны фонд “Дапаможам ім жыць” супрацоўнічае з Гродзенскім універсітэтам імя Янкі Купалы з 2007 года.


Прадстаўнік фонда Лучано Браконі наведаў Гродна і асабіста сустрэўся з тымі, кім апякуюцца італьянцы.

У праекце “Усынаўленне студэнтаў на адлегласці” ўдзельнічаюць 10 студэнтаў-сірот і інвалідаў.

Яны маюць магчымасць падтрымліваць стасункі з італьянскімі сем’ямі, адпачываць у Італіі, атрымліваюць фінансавую дапамогу.

У час сустрэчы, якую арганізавала сацыяльна-педагагічныя і псіхалагічная служба ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Лучано Браконі ўручыў студэнтам ГрДУ  спецыяльныя стыпендыі.

 

Паводле http://www.grsu.by