Еўрасаюз абсталяваў беларускія памежныя пункты сістэмамі радыяцыйнага кантролю

|

Беларуская памежная служба атрымала таксама 3 мабільныя лабараторыі з радыёметрычным абсталяваннем, а супрацоўнікі мытні і памежнікі прайшлі навучанне.

На гэтыя мэты Еўракамісія выдаткавала 1 мільён даляраў.

 

Абсталяванне дапаможа палепшыць кантроль за перамяшчэннем радыёакцыйных матэрыялаў і ўмацніць радыяцыйную бяспеку краін Еўрасаюзу і Беларусі.

Стацыянарныя сістэмы радыяцыйнага кантроля, размешчаныя на ўездзе ў пункты пропуску, падаюць сігнал у выпадку перавышэння фона радыяцыйнага выпраменьвання. Наступная праверка робіцца з выкарыстаннем дазіметраў і лабараторных аналізаў.

 

Цырымонія завяршэння праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў межах праграмы ТАСІС пройдзе 22 лістапада ў пункце пропуску “Катлоўка”.

Напярэдадні тут ўсталявалі апошнія адзінкі абсталявання.

 

Ва ўрачыстай цырымоніі возьмуць удзел прадстаўнікі Беларускай памежнай службы. Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі, даследніцкага цэнтра Еўрапейскай камісіі, якім прадэманструюць новыя сістэмы ў дзеянні.

 

Паводле http://www.belta.by