На апошні матч “Нёмана” ў гэтым сезоне ўваход будзе вольны
Нагадаем, жодзінскае “Тарпеда –БелАЗ” з’яўляецца нязручным сапернікам для гарадзенцаў у гэтым сезоне. Каманды сустракаліся тройчы і ўсё тры сустрэчы скончыліся нічыёй:
24.05. 2013 “Нёман” 1:1 “Тарпеда”
18.08.2013 “Тарпеда” 1:1 “Нёман”
05.10. 2013 “Тарпеда” 0:0 “Нёман”
“Тарпеда – БелАЗ” адзіная каманда з шасцёркі наймацнейшых у якой “Нёман” не выйграваў.
Цікава , ці здолее “Нёман” у апошнім матчы на родным стадыёне паднесці падарунак сваім заўзятарам? Варта адзначыць, што на стадыёне гледачоў чакае невялікі сюрпрыз ад гарадзенскiх фанатаў, якія адзначаюць сёлета юбілей.
Нагадаем, калі дружына Сяргея Саладоўнікава здолее выйграць два апошнія матчы, а мiнскае “Дынама” прайграе або згуляе адзін матч у нічыю i прайграе, то Гродна смела можа разлічваць на бронзу.
Фото Lambretta