Каля Румлёўскага маста загінуў мужчына, які бег па дарозе
Раней на гэтым месцы быў пешаходны пераход (кірунак пр-т Кляцкова – пр-т Румлёўскі), цяпер для пешаходаў пабудавалі пуцеправод.
Сутыкненне адбылося ў левай паласе.
Перад прыпынкам пачаў прытарможваць аўтобус, а “Опель Зафіра”, які рухаўся за ім, перастроіўся ў левы шэраг. Тут і адбыўся наезд.
Мяркуецца, што 56-гадовы мужчына спяшаўся на аўтобус, таму і пабег праз дарогу.
Паводле http://www.autogrodno.by