На базе гарадзенскіх бібліятэк з’явяцца дзіцячыя пакоі
Бібліятэкары будуць праводзіць з малымі пазнавальныя гульні, конкурсы, віктарыны паводле твораў дзіцячай літаратуры.
Самім маленькім пакажуць фільмы, пачытаюць казкі.
Мяркуецца, што паслугі гульнявых пакояў будуць платнымі.
Першы такі пазнавальна-гульнявы цэнтр “Смайлік” адкрыўся пры цэнтральнай раённай бібліятэцы. Тут працуюць у тым ліку з дзецьмі з абмежаваннямі.
Пакоі для гульняў створаныя ў Мастах, Бераставіцы, Ваўкавыску, Воранаўскім і Гродзенскім раёнах.
У большасці філіялаў Гродзенскай сеткі бібліятэк гульнявыя цэнтры адкрыюцца ўжо сёлета.
У дзіцячым і юнацкім філіяле Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Карскага адкрыццё запланавана на студзень 2014 года.
У перспектыве ў вялікіх бібліятэках плануецца ствараць рэабілітацыйныя сенсарныя пакоі для дзяцей-інвалідаў, дзе заняткі будуць праводзіць спецыялісты.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://content.nlb.by