Чаго чакаюць гарадзенцы ад новага старшыні аблвыканкама?

Алеся, 19 гадоў, юрфак ГрДУ:

“Справа ў тым, што я сама не з Гродна. Я нават не ведала, што ён у нас новы… Не ведаю, напэўна, чакаю якіх-небудзь дзеянняў. Абдуманых”.

 

Жанчына, імя не назвала:

“Нічога. Яго яшчэ няма на рабочым месцы”.

 

Ларыса, 56 гадоў, Гроднабудпраект:

“Мы яшчэ папярэдняга не забылі, а вы ўжо пра новага. Чаго мы чакаем? Ну, што горад будзе станавіцца больш прыгожы, дарогі будуць лепшымі, дамы і дахі будуць яркімі. Што ўсё ў нашым горадзе будзе змяняцца толькі на лепшае і ні ў якім выпадку не на горшае”.

 

Трэнер, імя не назваў:

“Чакаю спотрзалаў новых!”

 

Мужчына, імя не назваў:

“Спакою – гэта самае галоўнае”.

 

Маладая пара, імя не назвалі:

“Шчыра – нічога. У нас сваіх праблем хапае”.

 

Уладзімір, вучоны:

“Гродна быў амаль што еўрапейскім горадам, з вузкімі вулачкамі, якія разбурылі. Усюды выкарчавалі дрэвы. Ды і, які б ні быў старшыня аблвыканкама, у нашай краіне усё вырашае адзін чалавек.Усё ідзе да дэфолту. Але – ці ён надыдзе, ці не… Краіна чакае перамен”.

 

Мужчына, імя не назваў:

“Нічога добрага. Што я павінен чакаць добрага? Што зрабілі папярэднія? Горад ператвараецца ў незразумела што. Старажытныя дамы зносяць. Рэстаўрацыя ідзе няправільна. Дык чаго ж чакаць, добрага? Што старшыня аблвыканкама, што страшыня гарвыканкама – усе яны аднолькавыя”.

 

Хлопец, імя не назваў:

“Я не пры справах”.

 

Маргарыта, журналіст:

“Давядзення да канца ўпарадкавання дарог. Мадэрнізацыі прадпрыемстваў, як ужо было заяўлена. Своечасавай выплаты зарплаты. Чаго яшчэ ад улады можна чакаць?”

 

Баскетбаліст, імя не назваў:

“Каб спорт падтрымаў”.

 

Мужчына, імя не назваў:

“Нічога не чакаю. Няхай працуе”.

 

Андрэй, столяр:

“Асабліва нічога. Таго ж, чаго і ад папярэдняга”.