“Нёман” стартаваў на Кантынентальным кубку з паразы

|

Ужо за гадзіну да матчу ў прэсе з’явіліся стартавыя склады каманд. Вось толькі незразумела, хто ў гарадзенцаў запаўняў заяўку. Яна была на расейскай ці беларускай мове?

Першы перыяд застаўся за беларусамі. Адзіную шайбу закінуў Анатоль Пратасеня.

 

У другім перыядзе гледачы ўбачылі пяць закінутых шайб у выкананні абедзвюх дружын. У складзе “Нёмана” вызначыліся Іван Усенка і Андрэй Коршунаў. У складзе нарвежцаў вызначыліся Ларс-Педер Нагель, Курт Дэвіс і Крысціян Даль-Андэрсан.

Трэці перыяд мацнейшага не выявіў. Выніковы лік па заканчэнні асноўнага часу быў 3:3. Каманды перайшлі ў авертайм, але і ў дадатковым часе мацнейшага не выявілі. Зыход сустрэчы вырашылі буліты, у якіх больш удачлівымі аказаліся хакеісты “Ставангера”.

 

Наступную гульню, якая адбудзецца ў суботу, наша каманда правядзе з “Сэндэрыйске” з Даніі. Матч пачнецца ў 19:30.