На Гарадзеншчыне з’явіўся помнік сокалу

|

На жаль, мала падобныя на сакаліныя два яйкі белага колеру, якія знаходзяцца ва імправізаваным гняздзе пад птушкай (яйкі ў сакалоў звычайна карычнева-рудыя з чорнымі плямкамі). 

 

Гарадзенскія арнітолагі мяркуюць, што гэтая радасная падзея – усталяванне помніка – адбылася, хутчэй за ўсё, праз памылку.

Справа ў тым, што на гэтым скрыжаванні дарогі вядуць да двух вёсак: Елка і Шулякі.

Менавіта ў гонар апошняй, напэўна, і быў усталяваны помнік. Аднак у сучаснай беларускай мове “шуляк” – гэта ніяк не сокал, а “ястреб”.

 

Сокал-падарожнік – рэдкі від птушак, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Апошні вядомы выпадак гнездавання гэтай драпежнай птушкі ў нашай краіне адбыўся ажно 40 год таму – ў 1973 годзе на адным з верхавых балот Віцебшчыны.

Пасля гэтага сокалы-падарожнікі сустракаюцца ў нас толькі на міграцыі і часам на зімоўцы.

Некаторыя з былых месцаў гнездавання віду ў прыродзе дагэтуль засталіся амаль у нязменным выглядзе, што дае невялікую надзею на магчымасць самастойнага вяртання віду ў нашу краіну. 

 

Паводле http://birdwatch.by

Здымак http://racyja.eu