“Лістапад 2013”: як прайшлі апошнія спаборніцтвы гэтага года

| Без катэгорыі

Па ідэі, спецучасткі заключнага рэйду павінны былі быць больш гуманнымі да ўдзельнікаў. Насычаны спаборніцкі сезон 2013 ладна пакалашмаціў аўто і нервы іх уладальнікаў. Многія ўжо паспелі загнаць свой джып ў гараж на падрыхтоўку да новага сезона. Але арганізатары вытрымалі ўзровень складанасці ў лепшых традыцыя трофі . Бруду хапіла ўсім.

Брыфінг

Рэйд мог падацца лягчэй толькі з-за вылучанага часу – шэсць гадзін на гонку. Тут таксама аказалася не ўсё проста. Замест выматвання на знос прыйшла мітусьня. Спецучасткі былі складаныя. Часу на іх пераадоленне было мала. Ні адзін экіпаж не ўзяў усе кропкі, названыя ў легендзе.

 

У катэгорыі “спорт” заяўлялася 20 спецучасткаў, у “турызме” 23. Катэгорыя “ATV” не адбылася – да рейду быў гатовы ўсяго адзін удзельнік.


 

Старт праходзіў недалёка ад лагера і пачынаўся з глядацкай кропкі. Усе астатнія спецучасткі былі далёка, дабрацца туды можна было толькі гатовым да бездаражы транспартам.

 

За праходжанне аднаго пункту залічвалася чатыры ці тры балы, у залежнасці ад катэгорыі. За ўсе астатнія па адным.

 

Узнагароджанне пачалось калі ўжо сцямнела. Усе залатыя медалі засталіся ў Гродне. Апошні акорд спаборніцтваў далі стрэламі шампанскага. Фіналісты традыцыйна зладзілі пераможны дождж.