Гарадзенцы, якiя выратавалi яўрэйскага хлопца

|

Руская Надзея Наўмюк і яўрэйка Роза Зарэцкая пазнаёміліся і пасябравалі ў Гарадзенскай жаночай гімназіі, якую скончылі ў 1916 годзе. Пасля абедзве выйшлі замуж, набылі прафесіі, але працягвалі мець сябраваць. Уся сям’я Наўмюк лячыла зубы ў дантысткі Розы Зарэцкай і купляла лекі ў аптэцы яе мужа Пінхаса. У канцы 1930 гадоў 17-гадовы сын Надзеі Пеця быў рэпетытарам 11-гадовага сына Розы Ёны.

 

Пасля пачатку нямецкай акупацыі сям’я Зарэцкіх апынулася ў гета. Надзея Наўмюк дапамагала ім прадуктамі, старалася падбадзёрыць сям’ю сяброўкі. Мабыць, яшчэ тады жанчыны дамовіліся паміж сабой, што ў выпадку неабходнасці Зарэцкія могуць разлічваць на дапамогу Наўмюкоў, хоць абедзве яны не ведалі, што іх чакае.

Аляксандр Наўмюк (1879-1952) і Надзея Наўмюк (1888-1967)

 

У лістападзе 1942 года немцы прыступілі да знішчэння вязняў двух гета ў Гродне і сувязь паміж сяброўкамі перапынілася. З чутае Наўмюкі ведалі, што яўрэяў вывозяць ў часовы лагер на станцыі Калбасiно, адкуль дэпартуюць далей на захад. Толькі пасля вызвалення стала вядома, што месцам гібелі вывезеных яўрэяў стаў лагер Аўшвіц.

 

Аднойчы ўвечары ў канцы лютага 1943 года, у дзверы кватэры Наўмюкоў пастукаў Ёна Зарэцкі. Ён распавёў, што цудам пазбег дэпартацыі. На яго вачах немцы схапілі і павялі яго маці. Наўмюкi сталі хаваць Ёну ў кухоннай кладоўцы, такой маленькай, што ён мог сядзець там, толькі скрукаваўшыся. Выхад з каморкі быў пад лесвіцу, якая вядзе з сенцаў на задні двор, што было зручна ў выпадку раптоўнага ператрусу.

 

У доме сям’і Наўмюк 14-гадовы Ёна правёў шмат месяцаў: днём знаходзіўся на сваім месцы, позна ўвечары, пры зачыненых стаўнях і дзвярах, хадзіў па хаце, размінаючы ногі, вячэраў разам са сваімі выратавальнікамі. Неўзабаве пасля свайго з’яўлення ў Наўмюкоў Ёна распачаў спробу перабрацца з групай іншых габрэяў у Варшаву, але спазніўся на месца сустрэчы і стаў міжвольным сведкам арышту сваіх таварышаў, якіх выдаў правадыр.

 

Акрамя членаў сям’і Наўмюк аб Ёне ведалі яшчэ дзве жанчыны: Вера, сяброўка маці Ёны, і яго пажылая няня Мелані. Яны перыядычна наведвалі яго, паведамлялі навіны, падбадзёрвалі. Кожны раз, калі немцы або паліцаі заходзілі ў кватэру Наўмюкоў каб праверыць дакументы, Надзеі і яе хатнім здавалася, што гэта толькі нагода: на самай справе ім ужо вядома аб Ёне і яшчэ праз хвіліну яны выцягнуць яго з каморкі.

 

Пасля вызвалення Гродна ў ліпені 1944 Ёна адправіўся ў Польшчу, а адтуль – у Францыю. У 1946 Наўмюкi атрымалі ад яго ліст, але адказаць не змаглі, бо да таго часу быў арыштаваны па сфабрыкаваным абвінавачванні глава сям’і Аляксандр Наўмюк, сын Пётр выключаны з інстытута, а Надзея, баючыся арышту, бадзялася па сябрах. Сувязь з замежжам магла яшчэ больш пагоршыць іх становішча, і ліст выратаванага застаўся без адказу.

Ліст выратавальнікам ад Ёны

 

У 1949 годзе Ёна Зарэцкі рэпатрыяваўся ў Ізраіль, дзе памёр у 1988 годзе, пакінуўшы ўдаву і сына. Пасля распаду СССР Пётр Наўмюк, які па-ранейшаму жыў у Гродне, усталяваў з імі сувязь.

Пётр Наўмюк (1920-2005)

 

26 красавіка 2006 інстытут Яд Вашэм надаў Аляксандру і Надзеі Наўмюк, а таксама іх сыну Пятру ганаровае званне “Праведнік народаў свету” (на фота – спic праведнiкаў у Ізраілі).