Лявон Вольскі дасць канцэрт у Гродне
Лявон Вольскі і вядомы джазавы інструменталіст Павел Аракелян выступяць перад гарадзенцамі ў зале ва ўнутраным дворыку па адрасе: вул.Будзёнага, 48а.
Пачатак у 18.00. Уваход вольны.
Канцэрт ладзіцца з ініцыятывы “Гарадзенскай бібліятэкі”. Ён завершыць сёлетнія святкаванні Дзён Святога Губерта ў Гродне, якія доўжыліся цягам месяца.