Фуры праз беларуска-літоўскую мяжу будуць перавозіць цягніком
У грузаперавозчыкаў цяпер будзе выбар: ці будуць іх машыны з грузам начаваць у чэргах на мяжы, ці трапяць з Мінска ў Коўна за 10 гадзін, скарыстаўшыся паслугамі цягніка.
Першыя рэйсы адбыліся на мінулым тыдні.
Паводле разлікаў чыгуначнікаў, новая паслуга будзе карыстацца попытам, бо стварае для прадпрымальнікаў шырокія магчымасці дастаўкі груза ў Літву, скарачае час у дарозе.
Такія перавозкі дазволяць зменшыць выкіды выхлапных газаў у атмасферу, паменшаць чэргі ў пунктах пропуску “Беняконі”, “Катлоўка”, “Каменны Лог” і “Прывалка”, паспрыяюць бяспецы руху на памежных трасах.
За адзін рэйс цягнік можа перавезці 30 фур з прычэпамі. У складзе цягніка – пасажырскі вагон для кіроўцаў.
Цягнік будзе прыбываць з мінска ў Коўна ў чацьвер раніцай, а назад у Беларусь кіравацца ў пятніцу вечарам.
У наступным годзе маршрут збіраюцца працягнуць да Клайпеды.
Паводле http://www.tut.by