У гарадзенскім касцёле выступяць салісты Польскай Нацыянальнай оперы
Разам з імі выступяць хор і аркестр “Гродзенскія салаўі”.
Імпрэза адбудзецца 29 лістапада ў касцёле Святога Адкупіцеля (Дзевятоўка). Канцэрт пачнецца пасля Святой імшы на 19 гадзін. Арганізатар мерапрыемства – Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне.
Польскае консульства часцяком ладзіць культурныя імпрэзы для гарадзенцаў.
21 верасня ў гродзенскім Новым замку творы Фрыдэрыка Шапэна, Караля Шыманоўскага, Вітальда Лютаслаўскага, Гражыны Бацэвіч зайграў аркестр Камернай філармоніі імя В.Лютаслаўскага з Ломжы.
21 лістапада ў Барысаглебскай (Каложскай) царкве” пры падтрымцы Польскага консульства адкрылася выстава сучасных ікон “Святыя мучанікі непадзельнай царквы – сведкі Ісціны ў вяках”.
8 снежня ў Гродзенскім драмтэатры адбудзецца канцэрт Наталлі Немэн – дачкі знакамітага польскага музыкі, які паходзіць з-пад Гродна.