Рэп і хіп-хоп супраць СНІДУ

|

Свае праекты па прафілактыцы ВІЧ/СНІД і наркаманіі, прапагандзе здаровага ладу жыцця прадставяць школьнікі, навучэнцы коледжаў і вучэльняў.

 

У першы тыдзень снежня ва ўсіх навучальных установах Гродна пройдуць навучальныя семінары для падлеткаў.

 

Паводле Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя за студзень –кастрычнік 2013 года. Колькасць новых выпадкаў ВІЧ павялічылася на 32% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года: 68 выпадкаў супраць 46.

Найбольшая колькасць новых выпадкаў зарэгістраваная ў Лідзе (18) і Гродне (14).

У 92% заражэнне адбылося палавым шляхам, у 7% – праз ін’екцыі наркотыкаў.

 

Сярод інфікаваных 32 чалавекі – працоўныя, 14 не маюць пэўных заняткаў, 9 вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі, 4 займаюцца бізнесам, 1 студэнт.

З пачатку 2013 года дваццаці ВІЧ-інфікаваным пастаўлены дыягназ “СНІД”.

 

У Гродзенскай вобласці з 1987 года зарэгістраваны 651 выпадак ВІЧ. Амаль палова (292) – у Лідзе.

За гэты час ад інфікаваных маці нарадзіліся 97 дзяцей, 10 з іх – з дыягназам “ВІЧ-інфекцыя”.

 

Паводле http://belta.by