На польска-беларускай мяжы канфіскавалі партыю кантрабанднага насення
Схаваны ад мытнага і фітасанітарнага кантролю груз знайшлі памежнікі разам з супрацоўнікамі мытні ў пункце пропуску “Бераставіца”.
Аўтамабіль «Seat» аказаўся забіты насеннем. Кантрабанда была і ў задніх дзвярах машыны і пад крышкай багажніка.
Насенне, якое ўвозіцца на тэрыторыю Беларусі з іншых краін, падлягае абавязковаму фітасанітарнаму кантролю на мяжы.
Калі б мужчына не хаваў тавар, то, пры адсутнасці дакументаў, яго б канфіскавалі.
З-за спробы схаваць насенне, перамяшчэнне тавара праз мяжу прызнанае незаконным, а само насенне – кантрабандай.
Цяпер няўдалы кантрабандыст рызыкуе страціць таксама машыну коштам 80 мільёнаў рублёў.
Паводле http://gpk.gov.by