Гарадзенскія ксяндзы будуць прадстаўляць Беларусь на Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе ў Лідзе
Зборную Беларусі будзе прадстаўляць каманда Гарадзенскай дыяцэзіі, якая другі раз запар стала пераможцам беларускага турніру па міні-футболе сярод ксяндзоў.
У мінулым годзе лідскі спартыўна-аздараўленчы комплекс “Алімпія” прыняў першы чэмпіянат Беларусі па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў.
Тут можна пачытаць інтэрв’ю з капітанам гарадзенскай каманды Паўлам Салабудам.