У Гродне з’явіўся стрыт-арт ад мастака Мікіты Nomerz
Калі вам незразумела, што прадставіў мастак, паспрабуйце паглядзець на малюнак крыху інакш…
Як адзначыў мастак у сваім блогу, з гэтага паўзакінутага месца яго ўсё ж прагнаў ахоўнік суседняга будынка, таму дапрацоўваць малюнак прыйшлося ноччу.
Малюнак “Шляхі” гэта частка новай серыі малюнкаў, пра якую Мікіта расказаў на сустрэчы. Малюнкі падобныя да гарадзенскага, ужо з’яўляліся раней у некаторых гарадах Расіі.
Працы ў зусім іншай стылістыцы мастак пакінуў мінчукам і гамельчукам.
Мінск
Гомель
Усе здымкі – з блога Мікіты Nomerz