Самы сучасны ў СНД цэх ачысткі сыравіны адкрылі ў гарадзенскім “Белдругпалімер”
Новае абсталяванне палепшыць якасць ачысткі другаснай сыравіны, якая паступае на прадпрыемства, а таксама дазволіць павялічыць аб’ём прадукцыі на 40%. Гэтым самым павялічацца магчымасці экспарту і вырасце рэнтабельнасць. Ужо зараз вынік перапрацоўкі таго, што лічыцца смеццем, прадаецца ў асноўным у ЕС: Нямеччыну, Польшчу, Літву, Латвію. Нядаўна “Белдругпалімер” распачаў супрацоўніцтва з Босніяй і Герцагавінай, вядуцца перамовы з Аўстрыяй. Каб задаволіць замежных пакупнікоў прадпрыемства будзе працаваць у тры змены, кругласутачна.
Новы цэх каштаваў 30 мільярдаў рублёў: траціну склалі ўласныя сродкі, а рэшта – крэдыт у замежным банку пад 6% гадавых.
Акрамя эканамічнай выгады, новы цэх будзе спрыяць таксама экалогіі. Прысутны на адкрыцці міністр гандлю Валянцін Чэканаў паведаміў, што ў Беларусі штогод выкідаецца 100-120 тысяч тон палімераў, а на перапрацоўку ідзе толькі 30 тысяч тон. Рэшта закопваецца на палігонах. “Нам патрэбныя яшчэ адзін-два такія заводы на поўдні і паўночным усходзе краіны”, – лічыць міністр.
Паводле СБ
Здымак Кацярыны Чароўскай, СБ