Заканчэнне рэканструкцыі чыгуначнага вакзала ў Гродне зноў пераносяць. Цяпер – на пачатак 2014 года

Пра гэта паведамляе БелТА, спасылаючыся на начальнік чыгуначнай станцыі Гродна Аляксандра Сакалоўскага.

 

Будаўнікі здадуць адміністрацыйна-гаспадарчую частку з рэстаранам, інтэрнэт-кавярняй, двума гатэльнымі нумарамі для адпачынку асоб з абмежаванымі магчымасцямі, камерамі захоўвання.

 

Працы вядуцца і ва ўжо адкрытых памяшканнях вакзала – “Гроднаграмадзянпраект” працуе над інтэр’ерам зала чакання. Плануецца, што на вакзал вернуцца абменнікі і Wi-Fi.

 

Беларуская Чыгунка плануе, што вакзал запрацуе цалкам да пачатку чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску ў маі 2014.

 

Паводле БелТА