Змяняецца рэжым працы пункта пропуску “Парэчча”
З 15 снежня 2013 года “Парэчча” будзе працаваць штодзённа з 9.00 да 10.00 і з 18.00 да 19.00 па беларускім часе. Пра гэта “Твайму стылю” паведаміў прэс-сакратар Гродзенскай памежнай групы падпалкоўнік Сяргей Шумейка.
Дагэтуль “Парэчча” працавала штодзённа з 8.00 да 20.00. Гэты пункт пропуска створаны адмыслова для жыхароў памежных сельсаветаў.