Адзначылі Купалле па-латыску
Старажытнае свята латышоў было звязана з культам сонца і ўрадлівасці і мела падабенства са святам Купалля ў славян. У латыскім эпасе іменем Ліго называлі бога вяселля і песні.
Раней у вяселле падчас гэтага свята ўкладалі магічны сэнс – яны павінны былі садзейнічаць ўрадлівасці палёў і хатніх жывёл. У дзень Ліго заўсёды асабліва ўхвалялі Яніса, вядомага ўсім земляробчым народам Еўропы бога ўрадлівасці. Свята названа так таму, што песні, якія спявалі ў гэты дзень, мелі прыпеў ліго – ад латыскага ligoties – калыхацца, як бы звяртаючыся да сонца, каб яно паднялася над нівамі.
Абавязкова на свята робяць сыр з кмену. Як і падчас Купалля, людзі скачуць праз вогнішча, купаююца ў вадзе, спяваюць.
Свята летняга сонцастаяння – Купалле – у Беларусі адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня або 23 – 24 чэрвеня, што звязана з рознымі календарамі.
Паводле prosto-free.livejournal.com