У Гродне пройдзе круглы стол на тэму плюсаў і мінусаў Балонскага працэсу для Беларусі
Круглы стол адбудзецца 14 снежня (субота) з 13.00 да 15.00 па адрасе: вул.Будзённага 48а-63.
Што такое Балонскі працэс? Як гэты працэс змяняе Еўрапейскую вышэйшую адукацыю? Якія станоўчыя эфекты і якія пагрозы можа прынесці Балонскі працэс беларускай вышэйшай адукацыі?
Гэта толькі некаторыя пытанні, якія будуць узняты ў часе круглага стала, побач з больш канкрэтнымі тэмамі: акадэмічныя свабода і культура, універсітэцкая аўтаномія. Гэтыя пытанні ў апошні час сталі асабліва актуальнымі для Гродна.
Для ўдзелу ў круглым стале запрошаны прадстаўнікі грамадскага Балонскага камітэта Уладзімір Дунаеў і Андрэй Лаўрухін.
Арганізатары: ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і Грамадскі балонскі камітэт.
Дадатковая інфармацыя: Ігар Кузьмініч (ikuzminich@gmail.com)