Чэрнік – лепшы гулец “Нёмана” па выніках галасавання на “Тваім стылі”

Завяршылася наша галасаванне на лепшага гульца гарадзенскага “Нёмана” у сезоне 2013 года. Найбольшую колькасць галасоў (51%) атрымаў галкіпер гарадзенскай каманды – Сяргей Чэрнік.


Нагадаем, у гэтым сезоне Сяргей неаднаразова выручаў сваю каманду, а ў апошнім хатнім матчы сезону, коштам траўмы, выратаваў каманду. Гэтак жа варта адзначыць, што ў гэтым годзе Сяргей дэбютаваў у складзе зборнай.

Другое месца па выніках нашага галасавання заняў Эссаме Гі Стэфану, які набраў 20% галасоў. Трэцім стаў Ягор Зубовіч з 7%.

У бліжэйшы час карэспандэнт “Твайго стылю” сустрэнецца з Сяргеем і ўручыць яму заслужаны падарунак.