На Савецкай плошчы ў Гродне з’явіцца каток
Арганізатары катка маюць намер забяспечыць яго каля 300 парамі канькоў, каб дазволіць адначасова катацца вялікай колькасці жадаючых.
Гэтаксама ў гэтым годзе, як і раней, будзе працаваць каток у парку Жылібера і восем каткоў у мікрараёнах. Яны адчыняцца, калі ў Гродне пачнецца марознае надвор’е.
Паводле grodnonews.by