Мінімум гуку, максімум думкі: гарадзенскі фатограф выдаў кнігу афарызмаў

Як кажа укладальнік кнігі, падобных выданняў на постсавецкай прасторы не існуе. “У маёй кнізе сабраны менавіта афарызмы. Адно з азначэнняў афарызмаў – мінімум гуку, максімум думкі. Гэта кароткае выказванне, рэдка прывязанае да канкрэтнай падзеі ці часу, але яно змяшчае ў сабе глыбіню філасофскага асмыслення гісторыі, чалавека, нейкай з’явы”, – патлумачыў Сяргей.

Паводле аўтара, прадстаўленыя ў кнізе афарызмы прама ці ўскосна звязаны з гістарычными працэсамі, падзеямі, месцам чалавека ў гісторыі, з паняццямі, якімі карыстаюцца гісторыя і гісторыкі.

 

     
 

Прэзентацыя зборніка афарызмаў па гісторыі “Часы истории бьют… всех: афоризмы”. Пройдзе ў пятніцу, 13 снежня, у 13.00 у аўдыторыі 209 корпуса ГрДУ па вул. Кастрычнікай 5 (Факультэт гісторыі, турызму і камунікацыі).

 
     

 

Пра тое, як да яго прыйшла ідэя кнігі, Сяргей Марозаў расказвае цэлую гісторыю:

 

“Мне заўсёды падабаліся афарызмы – засяроджванне мудрасці тысячагоддзяў у адной кароткай фразе. Калісьці, у студэнцкія гады, я быў у Маскве,каб працаваць у архівах і бібліятэках па тэме маёй дысертацыі. Там я ўбачыў зборнік афарызмаў. Кніга спадабалася хаця б таму, што да Беларусі такія зборнікі даходзілі ў невялікай колькасці. А ў Расіі быў бум на афарызмы.

 

Як гісторыка, мяне цікавілі афарызмы па гісторыі ў першую чаргу. У кнігах рознай тэматыкі сустракаліся асобныя раздзелы з гістарычнай тэматыкай, але яны рэдка былі большыя за 10-15 старонак і паўтараліся. Тады я і падумаў: а чаму б мне не зрабіць такі зборнік? Ніша не занята, афарызмы папулярныя – чаму б не паспрабаваць?”

Збор афарызмаў зацягнуўся на чатыры гады. Яшчэ некалькі год аднялі праўка і выданне. Сяргей расказаў, што шукаў афарызмы ў бібліятэках, у інтэрнэце, але ў свабодным доступе іх аказалася няшмат. Пасля першай сотні старонак працэс пайшоў павольней. Сяргей пачаў чытаць класікаў, каб самому з першакрыніцы ўзяць афарызм. Гэты працэс быў яшчэ больш марудным і малапрадуктыўным.

 

“Хацелася сабраць сапраўды ўсё, што ёсць па тэме. У выніку, фаза актыўнага збору занята чатыры гады. Збор не прыпыняўся, пакуль я не здаў кнігу ў выдавецтва”, – патлумачыў Сяргей.

 

Аўтар прызнаецца, што збіраў усё, што датычыцца гісторыі, пры гэтым максімальна панізіў рамкі “самацэнзуры”. Гэта не азначае, што ёсць афарызмы непрыстойныя або з мацюкамі. У кнізе ёсць афарызмы з вельмі правымі ці левымі поглядамі. У межах раздзелаў яны размешчаны так, што кантрастуюць адзін з адным.

 

“Напрыклад, калі ідзе афарызм, у якім існаванне Бога адмаўляецца на ўзроўні магчымасці думкі пра яго, то дзесьці каля яго будзе афарызм, у якім пытанне пра існаванне Бога нават не ставіцца, бо ён ёсць і ўсё на гэтым”, – тлумачыць Сяргей.

 

Як сцвярджае Марозаў, цяжка застацца абыякавым, калі маеш справу з афарызмамі. “Чытаючы любую кнігу, ты нешта даведваешся і натхняешся, а тут кожная фраза – мудрасць, абагульненне досведу пакаленняў, у адным сказе цэлая сістэма мер сусвету! Афарызм – гэта не апісанне падзеі, гэта ўжо гатовы переасэнсаваны вывад пра працэсы, у якія уцягнуты і мы”.

 

Як зазначае аўтар, ён не задумваўся пра ганарар. І таму, калі не змог знайсці выдавецтва, выдаў кнігу за свой кошт, накладам у 100 асобнікаў. Цяпер ён называе гэтую кнігу “матэрыалізавы вынік хобі”.

 

“15 экзэмпляраў ужо няма, хоць я толькі нядаўна забраў кнігу з тыпаграфіі. Гэтыя 15 адыйшлі людзям самых розных прафесій, сацыяльнага статусу, адукацыі. Сярод першых уладальнікаў кнігі ёсць прафесары, студэнты, бізнесоўцы, начальнік аховы дзяржустановы, прадавец на рынку”.

 

Кніга будзе прадавацца таксама ў Мінску, у краме Акадэмкніга. Яшчэ Марозаў плануе дамовіцца з гарадзенскай “Раніцай”.

“Наклад невялікі, бо я выдаваў кнігу за свой кошт. Калі яна будзе папулярнай, то я пачну думаць над перевыданнем. У бліжэйшы час больш кніг не планую. У хуткім часе павінен з’явіцца насценны каляндар з адным з маіх фотопраектаў. Па логіцы, наступнай маёй кнігай павінна стаць выданне маёй манаграфіі па тэме дысертацыі. Але пакуль пра яе выданне гаворкі не ідзе, бо яшчэ не гатова.

 

Не абавязкова быць гісторыкам, каб чытаць гэтую кнігу. Гісторыя гэта навука пра жыццё: наша з вамі, жыццё нашых продкаў. Чытаючы кнігі па гісторыі, вы чытаеце само жыццё, а чытаючы афарызмы па гісторыі, вы яшчэ і вычыцеся гэтаму жыццю”.


Здымкі з профіля Сяргея Марозава УКантакце