Атрымай бясплатную візу на “Басовішча-2009”
Для гэтага на паштовую скрынку zasvabodu.hrodna@gmail.com трэба даслаць імя і прозвішча лацінкай, нумар пашпарта з пазнакай тэмы ліста «РУХаем на Басовішча!». Пашпарт прынесці да 9 ліпеня з панядзелка па пятніцу з 17 да 19 гадзін у памяшканне ТБШ па вул. Будзёнага 48а-44. Тэрмін дзеяння пашпартоў не павінен сканчацца раней, чым 19 кастрычніка 2009 года. Таксама трэба прынесці копію 32 і 33 старонак пашпарта, фотаздымак на польскую візу, набыць страхоўку на дні фестываля, на месцы запоўніць анкету на атрыманне візы.
Віза будзе аднаразовай і дзейнічаць на дні правядзення “Басовішча” – 17-18 ліпеня.
Па словах прадстаўнікоў гродзенскага руху “За Свабоду”, на сёння прыйшло каля 300 заяваў на атрыманне візы на “Басовішча”. І гэта, мяркуюць арганізатары, не мяжа. Колькі чалавек атрымаюць у выніку гэтую візу, будзе залежаць ад Консульства. Аднак перавага будзе надавацца гродзенцам.
У мінулым годзе з 700 ахвотных паехаць на Басы з Мінску візы атрымалі 150 чалавек. З Гродзеншчыны візы атрымалі больш за 250 чалавек.
Больш падрабязна аб праграме і падрыхтоўцы сёлетняга “Басовішча” чытайце тут
Здымак паводле generation.by