Фестываль “Каложскі дабравест” пройдзе ў Гродне 19-22 лютага
Адкрые фестываль выступ уладальніка Гран-пры сёлетняга “Каложскага дабравесту” – хор студэнтаў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага пад кіраўніцтвам С.Калініна.
У першыя дні фэсту ў Свята-Пакроўскім саборы пройдуць конкурсныя праслухоўванні ўдзельнікаў. А 20 і 21 лютага ў Гродзенскім музычным каледжы і ў Новым замку адбудуцца пазаконкурсныя канцэрты для шырокага кола слухачоў.
У час правядзення “Каложскага дабравесту” ў Гродне пройдуць таксама тэматычныя выставы, кіналекторыі, вечарыны духовай паэзіі і песні.
Фестываль “Каложскі дабравест” з 2002 года ладзяць Гродзенская праваслаўная епархія і Гродзенскі аблвыканкам.
У журы – святары з музычнай адукацыяй, выкладчыкі музычных навучальных установаў Беларусі, Расіі, Францыі, Румыніі, кампазітары, кіраўнікі харавых калектываў.
Паводле http://grodno.gov.by
Здымак http://grodnonews.by