Камерунскі паўабаронца пакінуў гарадзенскі клуб

|

У мінулым сезоне Эссаме выступаў за гарадзенскі “Нёман”, у складзе якога правёў 14 матчаў, у якіх адзначыўся двума галамі і дзвюмя выніковымі перадачамі.

 

Нагадаем, што галоўную каманду “Атыраў” узначальвае беларускі спецыяліст Уладзімір Бяляўскі, а ўсю структуру каманд – яшчэ адзін беларус Анатоль Юрэвіч.

 

Да самага апошняга моманту мы не верылі, што Эссаме перабраўся ў Казахстан. Яго сябры паўтаралі, што ён паехаў да жонкі і сына ў Штаты, але, мабыць, да таго Гі вырашыў з’ездзіць у Казахстан і падпісаць новы кантракт.

Мабыць, Сэм не чакаў перспектыў у “Нёмане”. Не такі ўжо ён і малады, а наперадзе цэлае жыццё. Прыйшоў час і добрыя грошы зарабіць. Поспехаў Сэм!

 

“Я хачу проста падзякаваць вам усім, я правёў чатыры добрыя месяцы з вамі і я вельмі шчаслівы і ўдзячны за ўсю тую ўвагу, якой вы мяне надзялілі. Я спадзяюся, што вы задаволеныя, бо я стараўся, і я жадаю вам усяго найлепшага! Дзякую з глыбіні сэрца! Я люблю “Нёман” і люблю “Гродна”” – адныя з апошніх слоў Сэма для гарадзенскіх заўзятараў.