Аўтобус з турыстамі са Скідзеля трапіў у аварыю па дарозе да Дзеда Мароза

|

12 дзяцей і 16 дарослых кіраваліся на экскурсію ў Белавежскую пушчу. Аўтобус замовілі ў прыватнай гарадзенскай фірмы, за рулём быў 40-гадовы гарадзенец.


Аварыя здарылася на тэрыторыі  Берасцейскай вобласці ў мінулыя выходныя.

Кіроўца не меў страхавога полісу і пасведчання аб тэхаглядзе.

 

На 46-ым кіламетры аўтадарогі мяжа РП – Шэрашава – Свіслач аўтобус з’ехаў у кювет.

Пацярпелі пасажыркі 1975 і 1979 гадоў нараджэння.

Жанчыны трапілі ў хірургічнае аддзяленне Камянецкага раённага шпіталя.

У адной з іх – удар шэйнага аддзелу хрыбетніка, у другой – чэрапна-мазгавая траўма, траўмы твару і рук.

Астатніх пасажыраў перасадзілі ў аўтобус, які даслалі з Белавежскай пушчы, і яны змаглі працягнуць экскурсію.

 

Паводле http://perspektiva-info.by