Жанаты махляр зрабіў прапанову жыхарцы Ліды і прагуляў крэдыт на вяселле

|

Толькі калі “жаніх” знік, падманутая дзяўчына звярнулася ў міліцыю і даведалася, што яе нарачоны – жанаты рэцыдывіст.

Махляр пазнаёміўся са сваёй ахвярай праз інтэрнэт у час, калі адбываў чарговае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу.


Мужчына з 2000 года практычна без перапынку адбываў пакаранні за розныя злачынствы.

Са сваёй зямлячкай спачатку перапісваўся, пасля пачаў сустракацца, не распавяжаючы пра крымінальныя падрабязнасці свайго жыцця.

Упэўніў “нявесту” у сур’ёзнасці сваіх намераў, пазнаёміўся з яе бацькам і ўгаварыў ахвяру ўзяць крэдыт на вяселле.

Крэдыт аформілі на дзяўчыну, але “жаніх” запэўніў, што вяртаць грошы будзе ён.

Атрымаўшы банкаўскую картку, злачынец паабяцаў закупіць алкаголь для хуткага свята і перастаў адказваць на тэлефанаванні будучых сваякоў.

Свой час ён бавіў на начных дыскатэках у Гродне.

 

Першымі спахапіліся супрацоўнікі папраўчай установы, з якой знік махляр.

Падманутая дзяўчына даведалася, што яе абраннік ужо жанаты, а на карт-рахунку не хапае значнай сумы грошай, і звярнулася ў міліцыю.

Махляра знайшлі.

Спачатку ён заявіў, што жаніцца і не збіраўся, пасьля – што заблытаўся ў адносінах з дзвюма жанчынамі.

Пакуль працавалі следчыя, жонка нарадзіла яму дзіця.

Паводле http://perspektiva-info.by