«Нёман» зноў першы

|

У складзе пераможцаў закінулі – Дрозд, Баярчук і Сцяпанаў Ягор. У  “Юнацтве”  вызначыліся Развадоўскі  і Дурноў.

“Нёман ” (Гродна ) – ” Юнацтва ” (Мінск ) – 3:2 (1:1 , 2:0 , 0:1).

Шайбы закінулі:

1:00 – Сяргей Дрозд (без перадач) 0:40

01:01 – Павел Развадоўскі (Алег Шафарэнка, Канстанцін Дурноў) 19:58

2:1 – Ягор Сцяпанаў (Анатоль Пратасеня) 22:26

3:1 – Павел Баярчук (Віктар Андрушчанка, Андрэй Коршунаў) 31:51

3:2 – Канстанцін Дурноў (большасць) (Алег Цімчанка, Алег Шафарэнка) 42:10

Хакеісты “Нёмана” пасля перамогі над мінчанамі занялі першае месца ў турнірнай табліцы, апярэджваючы «Юнацтва» на адно ачко.

 

align=”” alt=”Image 37655″ >

 

Дзмітрый Краўчанка пасля гульні падзякаваў гульцам “Нёмана”:

Хочацца падзякаваць сваіх хлопцаў за добры настрой, самааддачу. Так, былі памылкі з нашага боку, але мы спрабавалі захоўваць канцэнтрацыю.

Я думаў, што нас дэмаралізуе крыўдны гол за дзве секунды да канца першага перыяду, але на хлопцах гэта адбілася наадварот станоўчым чынам, надало веры ў сябе, яшчэ раз паўтаруся, ўдзячны за настрой.


Дзякуй камандзе за добрую гульню, а заўзятарам – за падтрымку, даўно ў нас гэтак шмат людзей не збіралася.

Мы граем для вас. У камандзе мне няма каго вылучыць – усё гулялі добра. Што першая, што другая, трэцяя, чацвёртая змена, брамнік.

У складзе пераможцаў закінулі – Дрозд, Баярчук і Сцяпанаў Ягор. У “Юнацтве” вызначыліся Развадоўскі і Дурноў.