Індыя па-ранейшаму зацікаўленая інвеставаць у “Гродна Азот”
Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Худык таксама пацьвердзіў зацікаўленасць Гродна ў тым, каб індыйцы працягнулі ўдзел у конкурсе інвестпраектаў на “Гродна Азоце”
Папярэднія перамовы пра ўдзел Індыі ў вырашэнні лёсу гродзенскага хімічнага гіганта вядуцца з восені мінулага года.
У пачатку жніўня 2013 года, калі з’явілася інфармацыя пра намер Беларусі рэалізаваць праект з удзелам расійскага капіталу, Манодж Кумар Бхарці зрабіў заяву, што цікаўнасць індыйцаў да інвестпраекта на базе гродзенскага прадпрыемства скончылася.
Праграма мадэрнізацыі “Гродна Азота” складаецца з праекта будаўніцтва новага азотнага комплекса коштам каля 1 мільярда даляраў і іншых праектаў агульным коштам 500 мільёнаў.
Разглядаюцца інвестпрапановы ад некалькіх расійскіх кампаній, у тым ліку, “Газпрама” і кампаніі з Катара.
Паводле http://belta.by