Для будучай АЭС неабходна пабудаваць больш за 1000 км высакавольтных ліній

|

Для ўстойлівай паралельнай працы АЭС і беларускай энергасістэмы, неабходна пабудаваць больш за1000 кмновых паветраных высокавольтных ліній на тэрыторыі Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцей. Яшчэ600 кмВЭЛ рэканструююць, пракладуць890 кмоптавалаконнага кабелю.

У Росі і Смаргоні правядуць рэканструкцыю падстанцый, яшчэ 2 падстанцыі пабудуюць у Мінскай і Віцебскай абласцях.

 

Усе гэтыя працы патрабуюць вырубкі дрэваў і кустарнікаў, а таксама “знос аб’ектаў расліннага свету”, а таму, паводле закона “Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе” павінны прадстаўляцца грамадскасці.

У грамадскіх абмеркаваннях, якія пройдуць 26 снежня ў Мінску, возьмуць удзел спецыялісты “Гроднаэнерга”, “Белэнергасеткапраект”, прадстаўнікі райвыканкамаў, на тэрыторыі якіх праект будзе рэалізаваны.

 
Замоўнік праекта – “Гроднаэнерга”.
Выдаткі перавысяць 340 мільёнаў даляраў, з якіх 110 мільёнаў пойдзе на набыццё неабходных матэрыялаў і абсталявання.

Працы будзе выконваць кітайская кампанія NCPE – генпадрадчык, а крэдыт на будаўніцтва ў памеры 323,8 мільёнаў даляраў выдасць кітайскі Эксімбанк.

Доля ўдзелу беларускіх будаўніча-мантажных арганізацый павінна скласці не менш 45%.

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://power-group.ru