Рэдакцыю “Газеты Слонімскай” высяляюць
Прычына — пажарныя службы забараняюць далейшую эксплуатацыю паверха, паведамляе Радыё «Свабода».
Рэдактар «Газеты Слонімскай» Віктар Валадашчук тэрмінова шукае ў горадзе новае памяшканне, каб не спыняць выхаду газеты.
У іншым месцы рэдакцыя мае яшчэ адно невялікае памяшканне, але там усю рэдакцыю размясціць немагчыма.
Іван Шэга арандуе памяшканне для сваёй інфармацыйна-кансультацыйнай установы «Шэгамэдкансульт» усяго некалькі месяцаў.
У гэтай установе доктар штодзень дае бясплатныя кансультацыі хворым людзям.
Ён кажа, што не збіраецца высяляцца:
– Я заключыў з адміністрацыяй рынку дамову пра арэнду памяшкання на тры гады. Таму высяляцца пасля некалькіх месяцаў арэнды не збіраюся.
Высяляцца я буду толькі праз суд. А сёння да мяне на прыём прыйшло шмат хворых людзей, і я працягваю іх кансультаваць.
Здымак http://www.svaboda.org