Амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка наведае Гродна з перадкалядным візітам

Тэмай размовы з кіраўніком вобласці Уладзімірам Краўцовым ды біскупамі Аляксандрам Кашкевічам і Юзафам Станеўскім стануць перспектывы міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

 

У другой частцы візіту Амбасадар уручыць падарункі пацыентам Дзіцячага аддзялення Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра “Псіхіятрыя-наркалогія”. Гарадзенскі Клуб польскіх студэнтаў стала супрацоўнічае з цэнтрам, рэалізуючы праграму заняткаў і майстар-класаў.

 

Пазней Амбасадар паўдзельнічае ў святочнай перадкаляднай сустрэчы з вучнямі першых і апошніх класаў школы №36 з польскай мовай навучання.

 

Святочны візіт скончыцца ўрачыстым адкрыццём выставы жывапісу Зыгмунта Буйноўскага ў 16.00 у Новым замку.

 

Здымак svaboda.org