ПРААН дапаможа пабудаваць у Гродне яшчэ адзін энергаэфектыўны дом

|

Праектам дзесяціпавярховага трохпад’езднага будынка на 120 кватэр агульнай плошчай каля 10 тысяч кв.м займаецца “Гроднаграмадзянпраект”, паведамляе belta.by.


Базавы праект абапіраецца на дзейсныя нормы будаўніцтва і прадугледжвае падключэнне да цэнтралізаваных сістэм ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Усталяванне ў кожнай кватэры батарэй, тэрмастатычных клапанаў і лічыльнікаў цяпла.

Чакаецца, што расходы цяпла на гарачае водазабеспячэнне скароцяцца як мінімум на 40%, значна танней абыйдзецца і ацяпленне будынка.


У межах праекта “Павышэнне энергетычнай эфектыўнасці жылых будынкаў у Рэспубліцы Беларусь” Глабальны экалагічны фонд і ПРААН прафінансуюць будаўніцтва трох энергаэфектыўных дамоў: два – у Мінску, адзін – у Гродне.


Першы ў Гродне энергаэфектыўны дом знаходзіцца на вуліцы Дзяржынскага, 23б.

Калі ў сярэднім гродзенскія дамы спажываюць за год 170–220 кВт г/кв.м, то ў гэтым доме — усяго 35 кВт г/кв.м. Як вынік, жыхары ў мінулы ацяпляльны сезон эканомілі на камунальных плацяжах у сярэднім па 110 тысяч штомесяц.

У кватэрах няма вільгаці, цвілі, тэмпература паветра падтрымліваецца аўтаматычна.


Здымак http://www.pro-n.by