“Твой стыль” выдаў першую электронную кнігу – “Разрушыцель” Сцяпана Стурэйкі

|

Іранічна-фантастычная гісторыя даступная для спампоўвання ў фарматах epub, mobi, fb2 і pdf тут.

 

Кніга складаецца з 13 частак, дзве з якіх аўтар ужо публікаваў у сваім блогу. Ілюстравала кнігу маладая гарадзенская мастачка Наталля Клімовіч.

 

“Разрушыцель” Сцяпан Стурэйка © 2013 (Твой стыль, Гродна)

Выданне на беларускай мове

Рэдактар – Аляксей Шота

Дызайн вокладкі і ілюстрацыі – Наталля Клімовіч

 

     
 

ДАВЕДКА

 

Сцяпан Стурэйка — гісторык, культурны антраполаг, выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Нарадзіўся ў Горадні. Займаецца даследаваннямі феномену культурнай спадчыны, пытаннямі гісторыі Беларусі канца ХІХ — пачатку ХХ ст., вывучае трансфармацыю ідэнтычнасці мігрантаў. Мае больш за 20 навуковых публікацый, у тым ліку тры кніжкі, удзельнічае ў выдавецкіх праектах часопіса “ARCHE”.