БАСам патрэбныя валанцёры

|

Патрабуецца 20 чалавек, якія дапамогуць у правядзенні фестываля. Патрабаванні невялікія: скончаныя 18 год, дастатковае для паразумлення веданне польскай і беларускай мовы, адказнасць. У абавязкі валанцёра будзе ўваходзіць праца ў намётавым мястэчку, фестывальнай краме і школе (дзе начуюць музыкі). Валанцёрам гарантаванае харчаванне і бясплатнае месца ў намётавым мястэчку.

Заяўкі з імём, прозвішчам, нумарам пашпарту і адказам, чаму хочаш стаць валанцёрам, трэба дасылаць на адрас valancior@basowiszcza.org

Больш інфармацыі шукайце на афіцыйнай старонцы фестываля basowiszcza.org