Калядоўшчыкі павіншавалі са святам гарадзенцаў

Кожны персанаж калядавання – у адпаведным касцюме і мае сваю функцыю: ёсць каза, мядзведзь, зорканош, механош, а таксама габрэй, жаўнер і анёл. Каладоўшчыкі весяляць гаспадароў дома, зычаць ім поспеху і багацтва, а мядзведзь і каза паказваюць сваю “вучонасць”. У канцы танцу каза памірае і гаспадары павінны ажывіць яе шчодрымі дарамі.

 

Адрасы для наведвання калядоўшчыкі бяруць, апытваючы знаёмых. Калі вы хочаце, каб яны завіталі і да вас – напішыце ў рэдакцыю “Твайго стылю” на адрас info@t-styl.info, а мы перадамо вашу просьбу.