Тэатр лялек запрашае на навагодняе прадстаўленне для дарослых
Шоу ля елкі правядуць найлепшыя ў Гродне Дзед Мароз і Снягурка ды іншыя казачныя персанажы.
Арганізатары абяцаюць спектакль “Тайна снежнай Каралевы” ў рэдакцыі для дарослых, вясёлыя карагоды, конкурсы і віктарыны, жывую музыку.
Удзельнікі свята ўзнімуць бакалы шампанскага і загадаюць жаданне пад бой курантаў.
Вітаюцца ўдзельнікі ў карнавальных касцюмах і ахвотныя прачытаць навагоднія вершыкі.
Пераможцы конкурса на лепшы касцюм атрымаюць запрашальны квіток на “Пікавую даму”.
Пачатак свята 13 студзеня ў 22.00.
Уваходны квіток каштуе 150 тысяч рублёў.