У навагоднюю ноч гродзенскі грамадскі транспарт будзе працаваць да раніцы

|

Кіраўніцтва аўтапарка абяцае, што ніводны мікрараён не застанецца без транспартнага злучэння.

На маршруты выйдуць аўтобусы № 1 «Вішнявец – Механічны завод», № 3 «Фолюш – Чыгуначны вакзал», № 6 «Рэпіна – Гарадскі шпіталь № 3», № 8 «Вішнявец – Урублеўскага», № 15 «вул. Карскага – вул. Урублеўскага», № 17 «СШ №3 – вул. Белыя Росы», № 20 «Заводакіраўніцтва ААТ «Гродна Азот» – вул. Дамброўскага», № 21 «Паўднёвы – вул. Маладзёжная», № 26 «Вішнявец – Дзевятоўка-5» і №41 «вул. Альшанская – вул. Маладзёжная», № 47 «вул. Альшанская – аўтавакзал».

Азнаёміцца з раскладам можна на прыпынках грамадскага транспарта.

 

Паводле http://perspektiva-info.by

Здымак http://virtualgrodno.by