20-гадовы гарадзенец скраў у знаёмых 4 тысячы даляраў
Грошы зніклі з прыватнага дома па вуліцы Мануфактурнай у пачатку снежня, аднак пацярпелыя не адразу заўважылі іх знікненне.
За гэты час злодзей паспеў супакоіцца і растраціць амаль усё.
Паводле начальніка аддзела крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС падпалкоўніка міліцыі Вячаслава Дземідовіча, на падазраванага – знаёмага дзяцей пацярпелых – выйшлі праз некалькі дзён.
Ён часцяком бываў у доме, здагадваўся, дзе захоўваюцца грошы, а таксама ведаў месца, дзе гаспадары пакідаюць ключ.
У зручны момант злодзей увайшоў у чужы дом і знайшоў зберажэнні сям’і.
Каб гаспадары не здагадаліся пра крадзеж, узяў толькі частку сумы.
Аднак пацярпелыя ўсё ж спахапіліся. У час затрымання малады чалавек доўгі час адмаўляўся адчыняць дзверы праваахоўнікам.
Высветлілася, што з усёй сумы засталося толькі 300 даляраў. Канфіскаваны набыты за скрадзеныя грошы ноўтбук.
Адначасова злодзей стаў фігурантам яшчэ адной крымінальнай справы: у час сумеснай пьянкі збіў прыяцеля.
Паводле http://uvd.grodno.by
Здымак http://nv-online.info