“Нёман” прайграў “Металургу” і апусціўся на другое месца

|

“Нёман” не толькі прайграў “Металургу”,  але і прайграў тым, што апусціўся на другое месца ў турнірнай табліцы, саступіўшы першае месца мiнскаму “Юнацтву”.

 

“Металург” – “Нёман” 4:1 (1:0, 2:0, 1:1)

 

Шайбы закідвалі:

1:0 Ягор Ягораў (Яўген Каштанаў) 16:51
2:0 Кірыл Нікулін (Антон Елісеенка, Андрэй Міхноў) 23:03
3:0 Андрэй Міхноў (большасць ) (Кірыл Нікулін, Антон Елісеенка) 39:25
4:0 Раман Анікін (без перадач) 41:57
4:1 Андрэй Коршунаў (Віктар Андрушчанка) 45:20

 

Пасля матчу Дзмітрый Краўчанка:

“Хочацца падзякаваць заўзятарам за падтрымку ў Гомелі, у Жлобіне. Дзякуй вялікi. Усіх заўзятараў з надыходзячым Новым годам.

 

Што тычыцца гульні, шчыра кажучы, я не вельмі моцна знерваваўся. Выніку знерваваўся, а то што тычыцца зместу гульні, то не. Дзесьці не дарабілі, таму не рэалізавалі моманты. Вельмі добра гуляў Жлобін. Галоўнае – канчатковы вынік. Адна каманда выйграла, другая прайграла.

 

Не сказаў бы, што ў нас не было сіл. Забіваеш – перамагаеш, не прапускаць – выйграеш. Усё нармальна, жыццё працягваецца! Будзем рыхтавацца да наступнага этапу”

 

Турнірная табліца выглядае наступным чынам. “Юнацтва” абагнала “Нёман” і трымае першае месца, апярэджваючы гарадзенцаў на адно ачко.

№ Каманда  Гульнi  Ачкi

1  Юнацтва       36     91
2  Нёман           36     90
3  Металург      36     69
4   Гомель         36     66
5   Хiмiк            36     61
6   Шахцер        36     60
7   Лiда              36     38
8   Брэст            36     34
9   Вiцебск        36     19
10 Магiлеў        36     12

 

Расклад матчаў “Нёмана” на другім этапе чэмпіянату Беларусі:

4 студзеня (субота) “Гомель” – “Нёман”

6 студзеня (панядзелак ) “Нёман” – “Хімік-СКА”

9 студзеня (чацвер) “Металург” – “Нёман”

14 студзеня (аўторак) “Нёман” – “Юнацтва”

16 студзеня (чацвер) “Нёман” – “Гомель”

19 студзеня (нядзеля) “Хімік- СКА” – “Нёман”

21 студзеня (аўторак ) “Нёман” – “Металург”

26 студзеня (нядзеля) “Нёман” – “Хімік – СКА”

29 студзеня (серада ) “Гомель” – “Нёман”

31 студзеня (пятніца ) “Юнацтва” – “Нёман”

11 лютага (аўторак) “Металург” – “Нёман”

16 лютага (нядзеля) “Нёман” – “ Юнацтва”

18 лютага (аўторак) “Нёман” – “Гомель”

21 лютага (пятніца) “Хімік- СКА” – “Нёман”

23 лютага (нядзеля) “Нёман” – “Металург”

28 лютага (пятніца) “Юнацтва” – “Нёман”

 

Здымак hcneman.by