Галерэя “Крыга” запрашае сваіх сяброў на калядную вечарыну
Традыцыя сумесных калядных святкаванняў пачалася з мінулага году.
Тады ўпершыню ў “Крызе” адбылася святочная творчая сустрэча мастакоў, музыкаў і паэтаў.
Гэтым разам з улікам цёплага надвор’я вечарына пачнецца ў двары галерэі.
Марыся Мацко:
– Свой удзел пацьвердзілі ўжо некалькі музыкаў, кожны з якіх зайграе па адным творы. Кожны творца зможа выказацца і праявіць сябе на нашай вечарыне.
Някепска, каб тыя, хто прыйдзе, ведалі калядкі.
Свята будзе стыхійным, але некаторыя моманты мы, безумоўна, прадумваем.
Удзельнікаў вечарыны арганізатары просяць папярэдне паведаміць пра свой удзел.
Пачастункі заахвочваюць прыносіць з сабой.
Галоўнае, не забудзьцеся прыхапіць напісаныя на каляровых стужках пажаданні для “Крыгі” на наступны год.
Гэтыя стужкі ўпрыгожаць галерэйную ялінку.
Пачатак свята а 17-ай гадзіне.