2013 год у “Тваім стылі”: частка І

|

СТУДЗЕНЬ

 

У маі ў Гродне адкрыўся першы і пакуль адзіны хостэл “Hello, Grodno”. Ён знаходзіцца ў самым цэнтры горада на вуліцы Гараднічанскай, 30.

 

1 align=”middle” alt=”Лялькі над Нёманам” >

Новы гарадзенскі фестываль “Лялькі над Нёманам” сабраў 12 лялечных тэатраў з пяці краін.

 

2 align=”middle” alt=”вул. Будзёнага” >

15 мая закрыліся на рэканструкцыю фрагменты вуліцы Будзёнага і Дзяржынскага. На некалькі месяцаў маршруты грамадскага транспарту ў Гродне істотна змяніліся.

 

3 align=”middle” alt=”полный привод, дрыгва” >

“Твой стыль” сябруе з гарадзенскім клубам “Полный привод”, таму нас не магло не быць на трофі-рэйдзе “Дрыгва-2013”. Фота з багністага лесу і бездарожжа можна паглядзець тут.

 

4 align=”middle” alt=”гандбол Гараднічанка БНТУ-БелАЗ” >

Гандбалісткі з “Гараднічанкі” ў фінале чэмпіяната Беларусі саступілі мінчанкам, у пяты раз заняўшы другое месца.

 

5 align=”middle” alt=”інтэрнат ГрДУ, интернат ГрГУ” >

Гучнай у горадзе стала справа масавай бойкі паміж беларускімі і туркменскімі студэнтамі ў інтэрнаце ГрДУ па вул. Пралетарскай, 16. “У 210 пакоі выбілі дзверы і пачалі збіваць спячых, адзін з іх у лякарні зараз”, – такія жахі з начнога жыцця інтэрната расказалі карэспандэнту “Твайго стылю” беларускія студэнты.

 

Бліжэй канца месяца ўзмацніліся чуткі пра тое, што гістфак ГрДУ ліквідуюць. Яны не пацвердзіліся – факультэт рэарганізавалі, далучыўшы да яго факультэт турызму і кафедру журналістыкі.

 

У апошнія дні месяца аднавілася міжнароднае судаходства на Нёмане. Праўда, толькі на адзін дзень і толькі для чыноўнікаў. Цеплаход “Вольга Соламава” зрабіў разавы рэйс у Друскенікі ў межах беларуска-літоўскага пагаднення аб аднаўленні судаходства і развіцці турызму ў прыбярэжнай памежнай зоне двух краін.

 

ЧЭРВЕНЬ

 

6 align=”middle” alt=”Анатоль Яжоў, Анатолий Ежов, гиревик” >

Спартовец Анатоль Яжоў, ураджэнец Віцебска, а цяпер жыхар Архангельска, 7 чэрвеня ў Гродне пабіў свой уласны рэкорд па падняцці гіры. За 60 секунд ён выціснуў гіры вагай 24 кілаграмы 155 раз, што сумарна склала каля чатырох тон. У Гродне гіравік устанавіў рэкорд Гінэса ў 15 раз.

 

7 align=”middle” alt=”Консульства Польшчы ў Гродне, konsulat RP w Grodnie” >

У чэрвені мы даведаліся, што заканчваецца рамонт і пашырэнне Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне і ўжо восенню можна будзе чакаць адкрыцця новых памяшканняў. На жаль, дагэтуль новы ўваход не працуе, але нават значнае пашырэнне плошчы консульства не дазволіць выдаваць больш віз, чым зараз.

 

8 align=”middle” alt=”страйк прадпрымальнікаў Гродна, забастовка предпринимателей Гродно” >

У нядзелю 16 чэрвеня баставалі гарадзенскія рынкі – гандляры не выйшлі на працу, бо пратэставалі супраць абавязковай сертыфікацыі тавараў, якая мела пачаць дзейнічаць з 1 ліпеня. Яшчэ адзін страйк адбыўся 27 чэрвеня. У выніку гандлярам удалося дамагчыся, каб улады адклалі абавязковую сертыфікацыю на год.

 

19 чэрвеня ў Шчучыне аштрафавалі за “арганізацыю нелегальнага сходу” 82-гадовую Вераніку Себасцьяновіч і старшыню непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Мечыслава Яскевіча. Справа тычылася ўсталявання на прыватнай тэрыторыі ў вёсцы Рачкаўшчызна крыжа ў памяць аб удзельніку Арміі Краёвай Анатолю Радзівоніку. Праз месяц, у ліпені, “невядомыя” спілавалі ды скралі крыж з прыватнай тэрыторыі, карыстаючыся адсутнасцю гаспадароў.

 

9 align=”middle” alt=”belarus press photo, прэс-фота Беларусі” >

Гарадзенцы традыцыйна занялі прызавыя месцы ў конкурсе “Прэс-фота Беларусі”. Леанід Шчаглоў з Гродна заняў першае месца ў катэгорыі “Мастацтва ды забавы”, Аляксей Бібікаў атрымаў другое месца ў катэгорыі “Традыцыі”.

 

Мінулы год не стаў выключэннем у “азеляненні” і “ўпарадкаванні” горада – ад рук “азеляніцеляў” пацярпела нямала дрэў.

 

У канцы чэрвеня мы пачалі на “Тваім стылі” публікацыю артыкулаў з серыі “Вандроўка па Старым Гродне”, якую скончылі акурат да Новага году. Агулам выйшла ажно 26 частак, багата ілюстраваных старымі паштоўкамі з выявамі Гродна і сучаснымі здымкамі, зробленымі ў гэтых жа месцах.

 

     
  У хуткім часе чакайце другой часткі вынікаў 2013 года ад “Твайго стылю”.