Чэрнік і БАТЭ пабудуюць у Гродне новую міні-футбольную пляцоўку

|

Пасля гучных абурэнняў гарадзенскіх балельшчыкаў у адрас ФК “Нёман” з нагоды сыходу Сяргея Чэрніка ў БАТЭ, з’явілася інфармацыя, што былы брамнік “Нёмана” сумесна са сваім новым клубам, пералічылі ў Гродна 100 млн. рублёў на будаўніцтва новай міні-футбольнай пляцоўкі.


Пра гэта паведаміў афіцыйны сайт барысаўчан.

 

У хуткім часе на базе гарадзенскай СДЮШАР “Нёман” будзе збудаваная футбольная міні-пляцоўка са штучным пакрыццём, на якой юныя гульцы змогуць трэніравацца амаль круглы год. У рэалізацыі гэтага праекта фінансава паўдзельнічаюць БАТЭ і яго новы галкіпер Сяргей Чэрнік.

Сяргей з юным гарадзенскім футбалістам

 

Сяргей Чэрнік: “Нёман” – родны клуб, які выгадаваў мяне, зрабіў тым, кім цяпер з’яўляюся. І ў падзяку за гэта хочацца дапамагчы, у прыватнасці, тамтэйшай дзіцяча-юнацкай школе, дзе я гадаваўся. Сумесна з ФК БАТЭ вырашылі ўнесці ўклад у будаўніцтва гэтай міні-пляцоўкі.

 

Дзеці – наша будучыня. І калі мы імкнемся развіваць футбол, то неабходныя сур’ёзныя інвестыцыі менавіта ў яго дзіцяча-юнацкі складнік. Выдатна памятаю, у якіх умовах займаўся сам у такім узросце. Спадзяюся, што гэта поле апынецца сапраўдным падарункам для ўсіх гарадзенскіх дзетак, якія любяць футбол. Упэўнены, чым больш з’явіцца такіх пляцовак, тым больш будзе магчымасцяў стаць прафесіяналамі высокага ўзроўню.

 

Наколькі ведаю, дадзенае поле пабудуюць непасрэдна на тэрыторыі СДЮШАР у Каложскім парку. Я ўжо ездзіў туды і бачыў, што адпаведныя працы пачаліся. Вядома, з задавальненнем паўдзельнічаў бы ў адкрыцці пляцоўкі. Многія дзеці ў Гродне ў добрым сэнсе слова хворыя футболам. Ведаю, у мяне ёсць персанальныя прыхільнікі, якія былі б рады маёй прысутнасці на гэтай цырымоніі”.