Тадэвуш Гавін прэзентуе ў Гродне кнігу пра жыццё палякаў у БССР

|

Кніга напісаная і выдадзеная па-польску, яе арыгінальная назва – “O bycie Polakiem. Polacy w Białoruskiej Socjalistycznej Republice Sowieckiej 1944-1991”.

 

У кнізе аўтар публікуе невядомыя раней інфармацыі пра жыццё палякаў у СССР пасля Другой сусветнай вайны. Гавін даследваў у беларускіх і расійскіх архівах дакументы КПСС і дыпламатычную перапіску паміж Савецкім Саюзам і Польскай Народнай Рэспублікай, якая датычыла становішча польскай меншасці ў СССР.

 

Аўтар абяцае ў часе прэзентацыі расказаць пра працэс стварэння кнігі і ўзгадаць пра ўласны досвед адраджэння польскасці ў Беларусі ў апошнія гады існавання СССР.

 

Паводле znadniemna.pl